Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод лідэраў СНД расейцы найбольш давяраюць Лукашэнку


Падчас апытаньня, праведзенага ў Расеі Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) самым надзейным партнэрам Расеі амаль дзьве траціны рэспандэнтаў назвалі Беларусь (65%), а каля паловы — Казахстан (46%). З вялікім адставаньнем далей ідуць Армэнія (7%), Азэрбайджан (6%), Кыргызстан, Малдова, Узбэкістан, Туркмэністан, Украіна ( па 3%), Таджыкістан (2%).

У дасьледаваньні адзначаецца, што летась тых, хто лічыў Украіну самым надзейным партнэрам Расеі, было 18%.

Адказваючы на пытаньне, хто зь лідэраў краін СНД выклікае найбольшы давер, 61% апытаных назваў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, 38% — прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Прэзыдэнту Азэрбайджана Ільхаму Аліеву давяраюць 6%, прэзыдэнту Армэніі Сержу Саргсяну — 4%, прэзыдэнтам Кыргызстану Алмазбеку Атамбаеву, Малдовы Нікалае Тімофті, Узбэкістану Ісламу Карымаву — па 3%, прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку — 1%.

На думку рэспандэнтаў, правы расейскамоўнага насельніцтва найлепшым чынам забясьпечаныя ў Беларусі (63%) і Казахстане (31%). Радзей казалі аб забесьпячэньні гэтых правоў у Армэніі (5%), Кыргызстане, Азэрбайджане і Малдове (па 4%), Украіне і Узбэкістане (па 2%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG