Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч прыраўняў апазыцыйныя сайты да наркагандлю


Ігар Шуневіч, намесьнік міністра ўнутраных справаў
Ігар Шуневіч, намесьнік міністра ўнутраных справаў

МУС ініцыюе забарону доступу ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў са сьпісу абмежаванага доступу.

На нарадзе па пытаньнях супрацьдзеяньня незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналягаў 4 сьнежня ў Менску МУС выступіла з шэрагам ініцыятыў для «эфэктыўнага супрацьдзеяньня нарказлачыннасьці ў Беларусі», паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што насьпела вострая неабходнасьць карэкціроўкі заканадаўства, зьвязанага з інтэрнэт-дзейнасьцю. У прыватнасьці, на яго думку, неабходна забараніць доступ усіх інтэрнэт-карыстальнікаў да сайтаў, уключаных у сьпіс абмежаванага доступу.

У гэты сьпіс уваходзяць шэраг незалежных і апазыцыйных грамадзка-палітычных сайтаў, у прыватнасьці сайты Хартыя-97, «Беларускі партызан», сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Апрача таго, у МУС лічаць неабходным прапрацаваць пытаньне аб забароне стварэньня электронных кашалькоў у электронных плацежных сыстэмах, што дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі, без рэгістрацыі поўных установачных зьвестак уладальнікаў у банкаўскіх установах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG