Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкія праваабаронцы заклікалі свой урад падтрымаць Алену Танкачову


Алена Танкачова, праваабаронца
Алена Танкачова, праваабаронца

У сувязі з магчымай дэпартацыяй зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай прадстаўнікі швэдзкай Östgruppen заклікалі ўрад Швэцыі дзейнічаць у падтрымку беларускай калегі да разгляду яе справы ў судзе вышэйшай інстанцыі.

Паводле лідэра Östgruppen Марціна Углы,"кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Маргот Вальстром гэтымі днямі заявіла ў парлямэнце, што беларуская палітыка Швэцыі павінна заняць дакладную пазыцыю што да пытаньняў дэмакратыі і правоў чалавека, уключна з ужываньнем санкцыяў. Цяпер яна можа прадэманстраваць, наколькі сур’ёзныя былі гэтыя словы. Спадарыня Вальстром павінна публічна выказаць сваю адназначную падтрымку Алене Танкачовай, а таксама актыўна працаваць у кірунку таго, каб уключыць адказных за рашэньне аб дэпартацыі ў сьпіс тых чыноўнікаў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ«.

Марцін Угла
Марцін Угла

У заяве швэдзкіх праваабаронцаў адзначаецца, што перавышэньне хуткасьці на дарогах пры кіраваньні аўтатранспартам, у чым фармальна абвінавачваюць маючую расейскі пашпарт кіраўніцу менскага Фонду разьвіцьця прававых тэхналёгіяў Lawtrend Алену Танкачову ніколі дагэтуль не служыла падставай, каб замежным грамадзянам адмаўляліся працягнуць від на жыхарства. Прадстаўнікі Östgruppen лічаць, што рашэньне аб скасаваньні віду на жыхарства і высылцы — палітычна матываванае.

«Відавочна, што Танкачова пакараная за сваю праваабарончую працу.. Рэжым проста спрабуе прыбраць перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў наступным годзе сваіх апанэнтаў», — кажа Марцін Угла. На яго думку, вельмі важна, каб Швэцыя і ЭЗ выказалі сваё стаўленьне адносна такіх дзеяньняў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG