Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пра ўзмоцнены кантроль грузаў на мяжы з Расеяй: «Давярай, але правярай»


Ад сёньня Расея ўводзіць кантроль на мяжы за ўсімі грузамі зь Беларусі, каб спыніць паток кантрабанды. Як да гэтага ставяцца беларусы? Ці абгрунтавана Масква не давярае сваім партнёрам па Мытным зьвязе? З такімі пытаньнямі да менчукоў зьвярталася Іна Студзінская.

Вось некалькі адказаў:

— Тут жа гаворка ідзе ня проста пра давер ці недавер чалавека да чалавека. Калі ў іх ёсьць нейкае дакумэнтальнае пацьверджаньне, што ідзе падман, тады ўсё правільна яны робяць. Я наагул лічу, што дзяржаўныя адносіны, гаспадарчыя адносіны нельга будаваць на тым, што «мы, маўляў, браты і павінны цалкам давяраць адзін аднаму». Давярай, але правярай".

— Ды няма ніякіх падстаў у Расеі не давяраць нам. Мы ж адзін народ. Павінны давяраць адзін аднаму. А інакш ну якая гэта братняя краіна ды адзіны саюз?

— Тое, што ўзмацняюць кантроль, — можа, гэта і правільна. У Расеі ж ёсьць сур’ёзныя забароны, а калі па-леваму будуць гнаць, што будзе? Паглядзіце, што ідзе: па дакумэнтах адно, а насамрэч — мяса з Галяндыі, Нямеччыны. Таму павінен быць кантроль.

Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG