Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«BRUTTO» ня выступіць на «Менск-Арэне»

абноўлена

Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў фэйсбуку.

Як прычыну паведамляюць адмову ад выступу гурта з боку хакейнага клюба «Дынама». Аднак афіцыйнае паведамленьне зьявіцца пазьней.

«Мы вельмі хацелі, каб у YouTube зьявіліся дзясяткі відосаў, як Міхалок з братвой сьпявае „Наша возьме“ ў „Менск-Арэне“. Нумар амаль прайшоў. Будзем спрабаваць трапіць на Дажынкі», — гэтак пракамэнтаваў мастацкі кіраўнік «BRUTTO» Сяргей Міхалок.

Хакейны клюб «Дынама-Менск» пацьвердзіў зьвесткі, што выступ гурту «BRUTTO» перад матчам зь «Медвешчаком» не адбудзецца. Паведамленьне пра гэта зьявілася на афіцыйным сайце менскага «Дынама». Хакейны клюб просіць прабачэньня ў фанатаў гурту. Прычынаў зьменаў праграмы, аднак, не тлумачыць.

Выступ гурта «BRUTTO» быў анасаваны на сайце менскага хакейнага клюба «Дынама» як першы выступ музыкаў у Беларусі. Гэта меў быць 20-хвілінны музычны сэт перад гульнёй ХК «Дынама» з харвацкім «Медвешчаком». Канцэрт мусіў адбыцца 29 лістапада, аднак пазьней анонс з сайту ХК «Дынама» зьнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG