Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя працягвае пошук удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў


Уладзімер Хільмановіч
Уладзімер Хільмановіч

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць пошукі ўдзельнікаў ушанаваньня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якое адбылося ў Сьвіслачы 26 кастрычніка.

21 лістапада праваабаронцу і публіцысту Ўладзімеру Хільмановічу супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што супраць яго складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Міліцыянт прыехаў да Хільмановіча дадому і склаў пратакол апытаньня. Хільмановіча вінавацяць таксама за фатаграфаваньне на фоне бел-чырвона-белага сьцяга. Праваабаронца атрымаў позву ў пастарунак на 24 лістапада. У гэты ж дзень зьбіраюцца судзіць паводле аналягічных пратаколаў журналіста Міхаіла Карневіча, прафэсара Алеся Астроўскага і актывістаў Ежы Грыгенчу і Віталя Лопасава, паведамляе «Вясна».

Чакае суд і актывіста Партыі БНФ Алеся Меха. Пра гэта яму паведамілі ў Кобрынскім РАУС. Меху дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі справы, якія прыйшлі са Сьвіслачы. Пратакол складзены і падпісаны начальнікам Сьвіслацкага РАУС Віктарам Гандарэвічам. Сьведкамі таго, што Алесь Мех браў удзел ва ўскладаньні кветак, зьяўляюцца два міліцыянты. Берасьцейская міліцыя працягвае пошукі ўдзельнікаў добраўпарадкаваньня Балахоўскіх могілак у Берасьці. Міліцыя зьвярнулася да старшыні Партыі БНФ з просьбай паведаміць «установачныя дадзеныя грамадзянаў, якія выяўленыя на фатаздымку», разьмешчаным у публікацыі на сайце Хартыі 97. Як гаворыцца ў лісьце, там распавядаецца, што «грамадзкія актывісты Берасьця заняліся добраўпарадкаваньнем Балахоўскіх могілак у Берасьці і пасьля прыборкі запалілі сьвечкі ў памяць загінулых салдат і на фоне адной з магіл разьмясьцілі бел-чырвона-белы сьцяг». Партыя БНФ адмовілася прадставіць такія дадзеныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG