Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прымусовая беларусізацыя»


Ёхан Пэтэр Газэнклевэр, «Першы дзень у школе» (1852)
Ёхан Пэтэр Газэнклевэр, «Першы дзень у школе» (1852)

А цяпер прыйшоў час разьвеяць міт пра «насильственную белорусизацию».

1 верасьня 1993 (Закон аб мовах быў прыняты яшчэ ВС-11, дзе не было ніводнага дэпутата БНФ), у беларускамоўныя класы пайшло 80% першаклашак. Як вы думаеце, колькі скаргаў ад бацькоў прыйшло ў Камісію ВС па адукацыі (так званую камісію Гілевіча)? 90 тысяч? 9 тысяч? 900? Правільны адказ: ніводнай.

Камісія па адукацыі Менгарсавету атрымала аж 9 (дзевяць) скаргаў; дзеці былі пераведзеныя ў рускія класы. Народу вярталася тое, што было забрана ў яго цягам стагодзьдзяў, і людзі гэта разумелі.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG