Праз 8 дзён пасьля падзеньня Берлінскай сьцяны ў Празе была жорстка разагнаная студэнцкая антыўрадавая дэманстрацыя. На наступны дзень студэнты занялі унівэрсытэцкія памяшканьні, іх падтрымалі акторы праскіх тэатраў, якія аб'явілі страйк. На працягу наступных дзён на вуліцы выйшлі сотні тысяч людзей. Да канца месяца камуністычнае кіраўніцтва пагадзілася правесьці свабодныя выбары. У сьнежні прэзідэнтам Чэхаславаччыны быў абраны дысыдэнт Вацлаў Гавэл. Дэмакратыя ў краіне была адноўлена.