Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі Лукашэнка прызначаў Маскевіча — ён ведаў, што ў таго сын за мяжой»


Аляксандар Сасноў
Аляксандар Сасноў

Лукашэнка папракнуў міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, што ягоны сын жыве ў ЗША. Ці той факт, што дарослыя дзеці вучацца за мяжой, — нэгатыўны чыньнік для беларускага чыноўніка? Што кажа гэты факт пра беларускую вышэйшую адукацыю?

На гэтыя пытаньні адказвае былы міністар працы Беларусі Аляксандар Сасноў.

Цыганкоў: Ці ёсьць для беларускага чыноўніка нэгатыўным аспэктам той факт, што дарослыя дзеці вучацца ці працуюць на Захадзе?

Сасноў: Па-першае, дзеці ўжо дарослыя і маюць права выбіраць свой шлях у жыцьці, ня слухаючы свайго бацькі. Калі нейкі сын чыноўніка абраў уласны шлях — што тут кепскага? І ніякі прэзыдэнт ня можа яму нічога загадаць.

Па-другое, гэта чарговы раз паказвае, што Лукашэнка —— звычайны дыктатар. Бо ён імкнецца нават дарослых дзяцей чыноўнікаў прымусіць, каб яны працавалі ў краіне. Калі ён да сваіх дзяцей так ставіцца, то гэта ягоная справа, хай ягоныя дзеці выконваюць тое, што ён загадвае. Але іншыя дарослыя людзі вольныя самі выбіраць свой шлях.

Цыганкоў: Якое пасланьне беларускім чыноўнікам нясуць гэтыя словы кіраўніка дзяржавы? Ці гэты быў проста эмацыйны ўсплёск, ці гэтыя словы мелі на мэце нешта канкрэтнае данесьці да беларускім чыноўнікаў?

Сасноў: Я думаю, што Лукашэнка проста ўстаў ня з той нагі. Думаю, ніхто зь ягоных дарадцаў, якія рыхтуюць выступы, ніколі б такі пасаж у тэкст не ўключыў. Бо самае сьмешнае, што калі Лукашэнка прызначаў Маскевіча — ужо тады ягоны сын працаваў у ЗША. Таму ён гэта напэўна ведаў. І калі гэта было нечым кепскім — то ня трэба было прызначаць! А цяпер можа падацца, што ў Лукашэнкі ёсьць нейкія намеры замяніць міністра.

Цыганкоў: Магчыма, асаблівую ўвагу выклікаў менавіта міністар адукацыі таму, што ягоны сын засьведчыў перавагу заходняй адукацыі, калі вырашыў навучацца ў ЗША?

Сасноў: Дык гэта ведаюць усе, і тым больш Лукашэнка. Ведаюць, што беларускі дыплём ВНУ — гэта паперка, якая нічога ня вартая. А вось атрымаць дыплём замежнага ўнівэрсытэту — гэта нешта такое, што потым можа забясьпечыць табе добры заробак.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG