Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты апазыцыі ў Маскве


У Маскве арыштавалі дэманстрантаў супраць Пуціна.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:45 0:00

У Маскве арыштавалі дэманстрантаў супраць Пуціна.

У Маскве праходзяць акцыі ў падтрымку «вязьняў Балотнай плошчы». Паліцыя пачала затрыманьні.

Як паведамляе «Камітэт 6 траўня», на Манэжнай плошчы Масквы пачаліся затрыманьні. Паводле зьвестак ОВД-Інфо,затрыманыя восем чалавек, іх зьмясьцілі ў два аўтазакі і, як мяркуецца, вязуць у АУС «Хамоўнікі».

Амаль усе актывісты былі затрыманыя падчас адзіночных пікетаў. Таксама паведамляецца, што адна з затрыманых — Рэйда Лін падвергнулася нападу з боку невядомага.

Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць парушэньняў канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і супраць крымінальнага перасьледу ўдзельнікаў шэсьця апазыцыі 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве.

Арганізатары пікету — «Камітэт 6 траўня» і рух «Левы фронт». Акцыі ў падтрымку «вязьняў Балотнай» праходзяць кожнае шостае чысло месяца.

6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве прайшла акцыя пратэсту, перарослая, на думку ўладаў, у масавыя беспарадкі. Тыя падзеі сталі прадметам судовага разбору. Зараз у крымінальнай справе больш за трыццаць фігурантаў, 13 зь іх амніставаныя, столькі ж ужо асуджаныя.

Праваабаронцы і назіральнікі лічаць гэтую справу палітычна матываванай і сьцьвярджаюць, што ўлады самі справакавалі сутыкненьні паліцыянтаў з дэманстрантамі. Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў большасьць фігурантаў «Балотнай справы» палітычнымі вязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG