Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор прапануе дамаўляцца з забойцамі і наркадылерамі


Аляксандар Канюк
Аляксандар Канюк

Генэральны пракурор Аляксандар Канюк, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, паведаміў, што ў беларускае заканадаўства прапануецца ўвесьці палажэньне пра дасудовую дамову аб супрацоўніцтве.

Калі нейкая асоба ідзе на супрацоўніцтва са сьледзтвам, дык пракурор можа падпісаць з падазроным спэцыяльную дасудовую дамову. У гэтым выпадку суд гарантуе, што чалавек, які пайшоў на супрацоўніцтва са сьледзтвам, не атрымае больш за палову максымальнага пакараньня, прадугледжанага пэўным артыкулам.

Паводле генпракурора, гэта будзе зьвязана з асабліва цяжкімі злачынствамі, такімі, як бандытызм, распаўсюд наркотыкаў, забойства.

Таксама прапануецца ўнесьці працэдуру крымінальна-прававой кампэнсацыі. На практыцы гэта азначае, што калі чалавек, які ўчыніў злачынства, гатовы кампэнсаваць палову тых стратаў, якія ён нанёс дзяржаве, дык зь ім можна будзе дамовіцца пра крымінальна-прававую кампэнсацыю. Паводле генпракурора, гэта дадаткова дасьць магчымасьць унесьці ў бюджэт краіны паўтара мільярда рублёў за год. Гэтыя грошы пойдуць у адмысловы фонд, якога раней ніколі ў нас не было. З гэтага фонду будуць выдзяляцца кампэнсацыі пацярпелым.

Аляксандар Канюк патлумачыў: калі сёньня ў кагосьці абрабавалі кватэру або скралі машыну, дык поўную кампэнсацыю пацярпелы атрымаць ня можа, яе выплата зацягваецца на дзясяткі гадоў. Цяпер жа мяркуецца, што фонд будзе выплочваць кампэнсацыю пацярпеламу, а пасьля зьбіраць грошы са злачынцаў. Так, паводле Канюка, робіцца ў Нямеччыне, і гэты вопыт варты таго, каб яго перанесьці ў Беларусь.

Іншыя зьмены ў кодэксы, па словах Канюка, прадугледжваюць значнае павелічэньне адказнасьці за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі і наркотыкаў. Таксама ўводзіцца крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з свойскімі жывёламі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG