Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабода» не праходзіць у Вярхоўную Раду


У Цэнтральнай выбарчай камісіі апрацавана 85,02% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісіяў.

Як перадае УНІАН, партыя прэм’ера Ўкраіны Арсена Яцанюка «Народны фронт» набірае 22,03% галасоў выбарнікаў, «Блёк Пятра Парашэнкі» — 21,68%, аб’яднаньне «Самапомач» мэра Львова Андрэя Садавога — 10,93%, «Апазыцыйны блёк», які складаецца з былых рэгіяналаў, — 9,47%, Радыкальная партыя Алега Ляшко — 7,47%, «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі — 5,7%.

Партыя «Свабода» на чале з Алегам Цягныбокам, якая мела фракцыю ў Вярхоўнай Радзе папярэдняга скліканьня, пакуль не пераадольвае 5-працэнтны бар’ер. У яе 4,68%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG