Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Блёку Парашэнкі: «Спробы сарваць выбары праваліліся»


26 кастрычніка грамадзяне Ўкраіны выбіраюць дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Назіральнікі зазначаюць, што выбары праходзяць празрыста і дэмакратычна.

Як заявіў кіраўнік штабу Блёка Пятра Парашэнкі Віталь Кавальчук, дзякуючы своечасова прынятым захадам, спробы сарваць выбары праваліліся. На пераважнай большасьці участкаў спакойная, працоўная абстаноўка. Не адкрыліся ў дзень выбараў толькі каля 60 участкаў у прыфрантавой паласе, што складае каля 0,2% усіх участкаў краіны.

У МУС Украіны паступіла 161 паведамленьне пра парушэньні выбарчага заканадаўства. Большасьць зь іх мае тэхнічны характар. Гэта значна менш, чым на мінулых парлямэнцкіх выбарах. Ёсьць спробы подкупу выбарнікаў, скупкі іх галасоў мажарытарнымі кандыдатамі-рэгіяналамі на Поўдні Ўкраіны. Разам з тым, як адзначыў Віталь Кавальчук, узмоцненая адказнасьць за подкуп выбарцаў: цяпер пакараньне ажно да крымінальнага прадугледжана ня толькі для тых, хто купляе голас, але і для тых, хто прадае.

Кіраўнік штаба БПП таксама адзначыў, што забясьпечаная магчымасьць прагаласаваць таксама 195 тысячам перасяленцаў з акупаваных тэрыторый і 19 тысячам вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у Антытэрарыстычнай апэрацыі.

Як паведаміў Віталь Кавальчук, па стане на 15 гадзін яўка на выбарах у Вярхоўную Раду склала каля 38% (на прэзыдэнцкіх выбарах было 40%). Ён выказаў упэўненасьць, што, дзякуючы высокай актыўнасьці выбаршчыкаў і зладжанай працы камісій 423 народныя дэпутаты будуць абраныя, а выбары будуць прызнаныя міжнароднай супольнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG