Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля паразаў Украіне і Славаччыне Кандрацьеў сышоў у адстаўку


 Георгі Кандрацьеў
Георгі Кандрацьеў

Адбылася чаканая адстаўка галоўнага трэнэра беларускай зборнай па футболе. Хто будзе кіраваць зборнай у далейшых выступах адборачнага цыклю да чэмпіянату Эўропы, невядома.

Беларуская фэдэрацыя футбола і галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Георгій Кандрацьеў 13 кастрычніка скасавалі кантракт «паводле пагадненьня бакоў», паведаміла прэсавая служба БФФ па выніках сустрэчы трэнэра са старшынёй фэдэрацыі Сяргеем Румасам.

Румас «падзякаваў Георгію Пятровічу за праведзеную працу і выказаў шкадаваньне аб тым, што не ўдалося дасягнуць пастаўленых мэтаў», паведамляе БелаПАН.

Пасьля трох матчаў адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы-2016 беларуская зборная мае адно ачко і займае перадапошняе месца ў сваёй групе (нічыя на выезьдзе з Люксэмбургам — 1: 1, паразы дома ад Украіны 0: 2 і Славаччыны — 1: 3).

Кандрацьеў кіраваў нацыянальнай камандай з 8 сьнежня 2011 года. У адборачным цыкле чэмпіянату сьвету-2014 зборная заняла апошняе месца ў сваёй групе.

Перад матчамі з Украінай і Славакіяй трэнэр заявіў, што сыдзе ў адстаўку, калі па іх выніках каманда ня зможа змагацца за выхад у фінальную частку Эўра-2016.

Хто будзе рыхтаваць зборную каманду Беларусі да адборачнага матчу супраць зборнай Гішпаніі 15 лістапада, пакуль невядома. .

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG