Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель працягвае біць рэкорды падзеньня


Курс расейскага рубля ўпаў да новага рэкордна нізкага ўзроўню адносна сусьветных валют.

У прыватнасьці, адносна эўра рубель зьнізіўся да 51,33, пабіўшы папярэдні мінімум за сакавік, а адносна даляра ЗША — да 40,49.

Новае падзеньне адбылося пасьля таго, як старшыня Цэнтральнага банка Расеі Эльвіра Набіуліна паведаміла, што 3 кастрычніка расейскі Цэнтрабанк выдаткаваў на падтрымку курсу рубля каля 6 мільярдаў даляраў.

Міжнародныя санкцыі супраць Расеі за анэксію ўкраінскага Крыму, а затым ўмяшаньне на ўсходзе Ўкраіны, насуперак заявам Крамля, прыкметна пагоршылі становішча ў расейскай эканоміцы. Яшчэ адным ударам па ёй стала значнае зьніжэньне цэнаў нафты, продаж якой зьяўляецца адной з галоўных крыніц валютных паступленьняў для Масквы. Паводле Міжнароднага валютнага фонду, уцёкі капіталу з Расеі сёлета складуць каля 100 мільярдаў даляраў, а інфляцыя — больш за 8 працэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG