Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве затрымалі больш за 100 украінскіх фанатаў і дзясяткі беларускіх


Масавыя затрыманьні фанатаў пасьля матчу «Беларусь—Украіна» зьвязваюць з выкананьнем імі на трыбунах нецэнзурнай песьні пра Ўладзімера Пуціна.

Больш за 100 украінскіх заўзятараў затрымалі пасьля матчу адборачнага турніру да Эўра-2016 «Беларусь — Украіна» ў Барысаве.

Пра гэта паведамляе сайт Football.ua

Да вырашэньня пытаньня падключаная амбасада Ўкраіны ў Беларусі. Сёньня ўкраінскіх фанатаў чакае суд за нецэнзурную лаянку.

Разам з тым, як паведаміў сайт газэты «Наша Ніва», паводле сьведчаньня беларускіх фанатаў, затрымана і больш за 30 беларусаў. Так, Арцёма Бабоўнікава забралі і даставілі ў Барысаўскі РАУС за паленьне фаера. Затрымалі таксама Ўладзя Лобаха з Мазыра, які быў у бел-чырвона-белым шаліку. Ён і паведаміў, што зь ім у аўтазаку 30 чалавек.

Загрузка

Сёння не проста футбол, а свята братэрскага яднання беларусау ды украiнцау.

Просмотр на Instagram

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG