У журналіста адсутнічала акрэдытацыя на супрацоўніцтва зь нямецкім СМІ Deutsche Welle (Нямецкая хваля). Судзьдзя Алена Волкава пакарала яго штрафам ў 40 сорак базавых велічыняў.
Сваёй віны журналіст не прызнаў.
Адміністрацыйная справа супраць Аляксандара Буракова мае сто дваццаць старонак. Яна ахоплівае апошнія чатыры гады ягонай журналісцкай дзейнасьці. Сярод дакумэнтаў — і пратаколы апытаньняў тых, хто фігураваў у ягоных артыкулах. Аднак пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні складзены толькі за артыкул «Сьцяжынай кантрабандыста: ці працуюць расейскія санкцыі на памежжы», які быў апублікаваны пад ягоным імем на сайце Deutsche Welle.