Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія журналісты выступілі ў абарону калегі


Андрэй Мялешка
Андрэй Мялешка

Сябры БАЖ з Горадні накіравалі заяву ў пракуратуру ў справе свайго калегі Андрэя Мялешкі.

Яны патрабуюць спыніць адміністрацыйны перасьлед журналіста за разьмяшчэньне яго матэрыялаў у замежных СМІ.

Нельга атаясамліваць «працу без акрэдытацыі» зь «незаконным вырабам і распаўсюджваньнем прадукцыі СМІ», таму што гэтым займаецца рэдакцыя, а ня сам журналіст, зазначаюць калегі Андрэя Мялешкі. Яны лічаць, што вынесеныя раней прысуды адносна сябраў БАЖ былі беспадстаўнымі, і патрабуюць спыніць ціск на журналістаў-фрылансэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG