У Коўне працягнецца Чацьвёрты Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі. У праграме дня таксама прэзэнтацыя кнігі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста «Сем худых гадоў».
Сусьветны дзень аховы жывёлаў, які прымеркаваны да каталіцкага дня сьвятога Францішка.
У менскім парку 50-гадзьдзя Кастрычніка ад 13 гадзін 100 катоў і сабак будуць чакаць на шанц знайсьці сабе новых гаспадароў.
У Віцебску пройдзе фэст “Даём Рады” з удзелам гуртоў “Крама”, Akute, Sciana, :B:N;, The Bright Side. (Кіназаля “Віцебск”, пачатак а 18-й).
Сябры АГП з Гародні запрашаюць землякоў у суботу і нядзелю паўдзельнічаць у назіраньнях за восеньскай міграцыяй птушак. У суботу збор з біноклямі трубамі ў парку імя Жылібэра ад 13 да 16 гадзін.
Дзень у гісторыі
1535 — з друку выйшла першая ў сьвеце Біблія на ангельскай мове. Вартая ўвагі акалічнасьць: беларусы дзякуючы Скарыну атрымалі сваю Біблію па-беларуску ў 1517 годзе, то бок амаль на дваццаць гадоў раней за ангельцаў.
1957 — Савецкі Саюз запусьціў у космас першы штучны спадарожнік Зямлі.
1993 — прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын для ажыцьцяўленьня свайго ўказу пра роспуск Вярхоўнага Савета увёў танкі ў Маскву і правёў штурм будынка парлямэнту.
У гэты дзень нарадзіліся:
1750 — у Віцебску польскі паэт Францішак Дыянізі Князьнін.
1816 — Эжэн Пацье, францускі паэт, удзельнік Парыскай камуны, які ўвайшоў у гісторыю як аўтар «Інтэрнацыяналу».
1978 — Марына Вежнавец, беларуская балерына.
У гэты дзень памерлі:
1947 — нямецкі фізык Макс Плянк, які ўвёў у фізыку тэрмін «квант».
1970 — амэрыканская сьпявачка Джэніс Джоплін.
1980 — у аўтамабільнай катастрофе загінуў першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў.
1981 – беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.
2007 —Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю старадаўняй беларускай культуры пад адкрытым небам «Дудуткі»
Ёсьць нагода
У мусульманаў – Курбан Байрам.
Каляндар Бахарэвіча
4 кастрычніка 1498 Полацак атрымаў Магдэбургскае права. Аднойчы ў Эўропе