У сваім выступе, сярод іншага, ён заявіў, што большасьць насельніцтва плянэты не згаджаецца з навязваньнем чагосьці звонку. А менавіта гэтым грашаць, як сказаў Макей, моцныя гэтага сьвету. Асабліва гэта тычыцца ідэяў і мадэляў, у тым ліку мадэляў эканамічнага і палітычнага разьвіцьця. Паводле Макея, Беларусь разам з Іранам, Кубай і Вэнэсуэлай на працягу многіх гадоў зьяўляецца аб'ектам нападак за нежаданьне паддавацца зьнешняму ціску. Таксама Макей заявіў, што Беларусі навязваюць чужую ідэнтычнасьць, спрабуюць пазбавіць яе каштоўнасьцяў традыцыйнай сям'і і нават забраць уласную душу, каб зрабіць зь беларусаў бяздушных рабоў капіталу. Тым часам, паводле Макея, сьвет таму і разьвіваецца, што ў ім існуе разнастайнасьць. Менавіта яна выклікае дух здаровага суперніцтва і канкурэнцыі. Ён заклікаў да сумеснага вырашэньня глябальных праблемаў, для чаго патрэбнае адзінства, а не разьяднаньне.
Сёньня на Генэральнай асамблеі ААН у агульнай дыскусіі выступіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Самае папулярнае
1