Алена Танкачова — грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі, каля 30 год пражывае ў Беларусі.
«23 верасьня я атрымала апавяшчэньне аб пачатку працэдуры ануляваньня віду на жыхарства. Будучы юрыстам паводле адукацыі і не палаючы жаданьнем зьяжджаць, я прадпрымаю ўсе неабходныя юрыдычныя дзеяньні, якія, магчыма, могуць паўплываць на сытуацыю», — паведаміла праваабаронца БелаПАН.
У размове з карэспандэнтам Свабоды Танкачова патлумачыла, што спадзяецца станоўча вырашыць праблемы, якія ўзьніклі, і вельмі разьлічвае застацца ў Беларусі. Працэдура мае заняць месяц-паўтара, зазначыла спадарыня Танкачова.