У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Менску завяршыўся першы нацыянальны спартовы фэстываль «Mova Cup», ініцыяваны слыннай плыўчыхай, алімпійскай прызэркай, чэмпіёнкай сьвету і Эўропы Аляксандрай Герасіменяй і яе мэнэджэрам Сяргеем Шчурко. Некалькі дзясяткаў атлетаў і зборных камандаў змагаліся за ўзнагароды турніру, які ці не ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту меў такі яскрава акрэсьлены нацыянальны падтэкст.