Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Vox populi: «Самы папулярны ў Беларусі — Уладзімер Пуцін»


Belarus -- Vox populi, microhpone
Belarus -- Vox populi, microhpone

«Хто, на вашу думку, самы папулярны замежны палітык у Беларусі? Чаму?» Адказваюць выпадковыя менскія мінакі

Наўпроставы лінк

Спадарыня сярэдняга веку: «Ня маю ўяўленьня. Я гэтым не цікаўлюся».

Юнак: «Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін, канечне ж. Бо чалавек падняў з каленяў такую краіну і працягвае падымаць яе аўтарытэт у сьвеце».

Спадарыня старэйшага веку: «Пуцін, я б сказала. Бо ён вельмі справядлівы, чэсны і думае пра свой народ».

Спадар сярэдняга веку: «Я думаю, што найбольш папулярным замежным палітыкам зьяўляецца Пуцін, бо ён мае цьвёрдую пазыцыю — ён дзяржаўнік. І, думаю, з дапамогай сваёй цьвёрдай рукі ён адновіць ня толькі Расею, але і ўсю пасьлясавецкую прастору».

Спадарыня старэйшага веку: «Пэўна, Мядзьведзеў і Пуцін — яны самыя папулярныя цяпер. Яны неяк адрозьніваюцца ад усіх — граматныя, даступныя — яны мне вельмі падабаюцца».

Юнак: «Замежны палітык? Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, Жырыноўскі, Барак Абама, натуральна, і, пэўна, усё. Бо Расея — наша суседка, а ЗША — краіна, якая ўсюды ўмешваецца».

Юнак: «Жырыноўскі, бо самы экспрэсіўны палітык».

Юначка: «Прэзыдэнта Абаму ведаю, бо ні пра кога больш гэтак ня ўзгадваюць і больш нікога такога вядомага няма. Тым больш цяпер, у сувязі з Украінай, што Барак Абама неяк замяшаны».

Юнак: «Ён цяпер ва ўсіх на слыху: вядзе палітыку дзёрзка, моцна, а таму цяпер вельмі папулярны. Ён адстойвае эканамічную незалежнасьць ад іншых краін. Мы братэрскія народы, заўсёды падтрымліваем адзін аднаго, а таму — Уладзімер Пуцін».

Юначка: «Цяпер найчасьцей украінскія і амэрыканскія палітыкі ўзгадваюцца — значыць, што яны найпапулярныя».

Юнак: «Пэўна, Барак Абама. Бо ён прэзыдэнт Амэрыкі — вось і ўсё».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG