Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Малдовы Лучынскі: мне ня раілі ляцець у Беларусь. Я паляцеў


Экс-прэзыдэнт Малдовы і прэзыдэнт Фонду стратэгічных дасьледаваньняў Пётра Лучынскі камэнтуе візыт у Кішынэў Аляксандра Лукашэнкі.

Лучынскі: Калі я быў прэзыдэнтам, мяне запрасілі ў Беларусь. Але МЗС наш ня раіў ехаць — ніхто ж ня едзе зь лідараў, таму навошта ехаць у Беларусь з улікам тых характарыстык, якія вакол Беларусі былі. Але я палічыў па-іншаму.

У нас зь Беларусьсю даўнія сувязі, так гістарычна склалася, што мы адзін у адным маем патрэбу. Асабліва гэта тычыцца прадуктаў харчаваньня, тэкстылю, мэблі і гэтак далей. У нас склаліся добрыя адносіны яшчэ ў савецкія часы. І яшчэ істотны момант: у нас няма адзін да аднаго тэрытарыяльных прэтэнзій. Таму ў нас у Малдове ў дачыненьні да беларусаў вельмі добрае стаўленьне. Ну, і беларускае таварыства тут ёсьць, я іх ведаю добра. І калі я прыехаў у Беларусь, Лукашэнка гэта ацаніў. Нас цікавілі добрыя эканамічныя ўзаемаадносіны, у нас нават сумесна быў распрацаваны гатунак кукурузы. Былі ўсталяваныя пэўныя квоты і аблегчаная працэдура перавозкі нашай прадукцыі ў Беларусь.

Цяпер нешта падобнае адбываецца. Мы хочам захаваць зь Беларусьсю нашыя добрыя адносіны, і Беларусь мае ўзаемную неабходнасьць. Ёсьць такі момант, што Мытны зьвяз ставіць пэўныя абмежаваньні, але мы працягваем кантакты. Заўтра будзе адкрыцьцё гандлёвага цэнтру беларускага — праўда, ён і раней працаваў, але цяпер пашыраецца. У Малдове нават тыя, хто, не пабаюся гэтага слова, з нацыяналістычным ухілам — і яны ўспрымаюць прыезд з пункту гледжаньня прагматычнага падыходу, які павінен існаваць паміж дзяржавамі.

Навумчык: Сытуацыя з эмбарга Расеяй адносна малдоўскіх вінаў таксама ўплывае? Экспэрты адзначаюць, што на фоне гэтага экспарт віна з Малдовы ў Беларусь павялічыўся на 11 адсоткаў, увесь экспарт - амаль на 6 адсоткаў за першыя шэсьць месяцаў. Альбо Вы лічыце гэты расейскі фактар ня вельмі істотным?

Лучынскі: Не, ён істотны. Але нашыя адносіны не спыняліся. Таму сёньняшняя падзея не зьвязаныя з байкотам. Мы працягваем тое, што паміж намі існавала, і нарошчваем. Але Расея, як мы ведаем, ня вельмі вітае, што Казахстан і Беларусь могуць па-іншаму паводзіць сябе ў адносінах да той краіны, да якой Масква ўсталёўвае эмбарга. Ну, Казахстан крыху далей, Беларусь — бліжэй, і працягвае палітыку адносінаў. І мы гэта высока цэнім.

Пётра Лучынскі (нар. 1940) — з 1989 па 1990 першы сакратар ЦК кампартыі Малдовы, з 1990 па 1991 член Палітбюро ЦК КПСС, у 1991 — сакратар ЦК КПСС. З 1993 па 1997 старшыня парлямэнту, з 1997 па 2001 прэзыдэнт Рэспублікі Малдова. Цяпер — прэзыдэнт Фонду стратэгічных дасьледаваньняў і міжнародных адносінаў «Lucinschi».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG