Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пахваліўся, што можа ўзяць пяць эўрапейскіх сталіц за два дні


Фота: AFP
Фота: AFP

У размове з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што можа ўвесьці свае войскі ня толькі ў Кіеў, але і ў Варшаву ды іншыя эўрапейскія сталіцы.

Пра гэта паведаміла нямецкая газэта Süddeutsche Zeitung, спасылаючыся на нататку зьнешнепалітычнай службы Эўразьвязу.

«Калі б я захацеў, то цягам двух дзён расейскія войскі маглі б быць ня толькі ў Кіеве, але і ў Рызе, Вільні, Таліне, Варшаве і Бухарэсьце», — заявіў Пуцін Парашэнку.

Парашэнка, у сваю чаргу, як паведамляе газэта, перадаў зьмест размовы кіраўніку Эўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу.

Раней Жазэ Мануэль Барозу паведамляў, што ў тэлефоннай размове зь ім Пуцін сказаў, што расейскія войскі могуць за два дні заняць Кіеў.

Нямецкая газэта таксама паведамляе, што ў тэлефонных размовах з Парашэнкам Пуцін раіў украінскаму прэзыдэнту «ня вельмі спадзявацца на Эўразьвяз», таму што, пры жаданьні, ён — Пуцін — можа паўплываць на Эўрапейскую Раду і заблякаваць у ёй прыняцьце неспрыяльных для Расеі рашэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG