Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка аддаў загад спыніць агонь


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

«Зыходзячы з закліку прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна да кіраўнікоў незаконных узброеных фармаваньняў Данбасу спыніць агонь, падпісаньня пратаколу на пасяджэньні трохбаковай кантактнай групы па імплемэнтацыі мірнага пляну прэзыдэнта Ўкраіны, я аддаю загад начальніку Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны спыніць агонь пачынаючы з 18:00 5 верасьня», — гаворыцца ў заяве прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Таксама Парашэнка даручыў міністру замежных спраў Украіны сумесна з АБСЭ «забясьпечыць эфэктыўны міжнародны кантроль за выкананьнем рэжыму спыненьня агню, які павінен насіць выключна двухбаковы характар».

«Разьлічваю, што гэтыя дамоўленасьці, уключаючы спыненьне агню і вызваленьне закладнікаў, будуць дакладна выконвацца», — адзначыў прэзыдэнт Украіны.

«Мае міжнародныя перамовы ў Брусэлі і Менску прадэманстравалі магутны запрос на мірнае палітыка-дыпляматычнае ўрэгуляваньне канфлікту на Данбасе. Такія ж настроі дамінавалі падчас маіх сустрэч з сусьветнымі лідэрамі на саміце НАТО ва Ўэльсе.

Да міру імкнецца ўвесь сьвет, да міру імкнецца ўся Ўкраіна, уключаючы і мільёны жыхароў Данбасу.

Найвышэйшай каштоўнасьцю зьяўляецца чалавечае жыцьцё, і мы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб спыніць кровапраліцьце і пакласьці канец пакутам людзей», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG