Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карасёў: Поўнамаштабная вайна з Расеяй для НАТО непрымальная


Васіль Карасёў
Васіль Карасёў

Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту глябальных стратэгіяў і адзін зь лідэраў партыі «Адзіны Цэнтар» Вадзім Карасёў лічыць, што ваенная падтрымка Ўкраіны з боку НАТО можа рэальна ўзмацніць пазыцыі краіны на сустрэчы кантактнай групы ў Менску.

Разам з тым, лічыць экспэрт, заходнія лідэры, абяцаючы зброю, разглядаюць толькі варыянт мірнага дыпляматычнага фіналу канфлікту.

«Падтрымка, абяцаная на саміце НАТО, безумоўна, узмоцніць пазыцыі Ўкраіны падчас сустрэчы кантактнай групы ў Менску. Таму што Ўкраіне важна ў мірным працэсе, які пачынае зараджацца, атрымаць не прыніжальны і ганебны мір, а мір годны. Атрымаць не капітуляцыю, а насамрэч кампраміс. Гэтая падтрымка з боку НАТО, а таксама канкрэтныя захады для ўмацаваньня абароназдольнасьці Ўкраіны могуць спрыяць кампраміснаму міру.

Але ня трэба і перабольшваць гэтую падтрымку НАТО. Таму што, нягледзячы на траставыя фонды і рашэньне ў двухбаковым парадку дапамагаць украінскай арміі, кіраўнікі НАТО і лідэры заходніх краін разумеюць, што поўнамаштабная вайна з Расеяй для НАТО непрымальная, а Ўкраіна нават з добрым узбраеньнем усё роўна ня зможа выстаяць перад напорам расейскай арміі. Таму, нягледзячы на абяцаньні, сусьветныя лідэры бачаць фінал канфлікту толькі ў пошуках дыпляматычнага рашэньня. Але — абапіраючыся на ваенна-тэхнічную, стратэгічную падтрымку з боку Альянсу і заходніх краін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG