Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спыніць «Белсат» можна, калі зьбіць спадарожнік, — Дзікавіцкі


Аляксей Дзікавіцкі
Аляксей Дзікавіцкі

Кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі заявіў Свабодзе, што рашэньне Вярхоўнага Суда Беларусі ніякім чынам не паўплывае на вяшчаньне тэлеканала.

Кіраўнік рэдакцыі інфармацыі «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі заявіў Свабодзе, што рашэньне Вярхоўнага Суда Беларусі ніякім чынам не паўплывае на вяшчаньне тэлеканала.

Спыніць трансьляцыю «Белсата» можна, хіба што зьбіўшы спадарожнік, а такой зброі ў беларускай улады няма, зазначыў Дзікавіцкі.

«У захадах беларускіх уладаў няма нічога новага. Ужо шмат гадоў незалежныя сродкі масавай інфармацыі зазнаюць перасьлед, некаторыя зь іх былі зьнішчаныя.

Аднак гэтым разам сытуацыя нетыповая. На тэрыторыі Беларусі можна закрыць газэту ці радыёстанцыю, якая працуе на хвалях FM. Але з намі ня так проста, бо мы вяшчаем праз спадарожнік. Хіба што можна зьбіць спадарожнік, але я спадзяюся, што пакуль што ў беларускіх уладаў няма такой зброі, якая б гэта магла зрабіць і такім чынам спыніць нашую трансьляцыю.

Мы не зьбіраемся нічога спыняць, мы заканадаўства не парушылі і ніякім чынам не зьбіраемся падпарадкоўвацца рашэньню суду. Тым больш што празь некалькі дзён пачынаецца новы сэзон, будуць новыя перадачы, новыя праграмы. Вяшчаньне не зьбіраемся спыняць ні ў якім разе», — сказаў Аляксей Дзікавіцкі.

Вярхоўны Суд Беларусі сёньня абавязаў Польскае тэлебачаньне спыніць выкарыстаньне гандлёвага знака «Белсат» пры трансьляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG