Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ладзіць вучэньні на мяжы з Казахстанам


Буйныя вучэньні ўзброеных сілаў Расеі адбудуцца ў верасьні на Алтаі, паблізу ад межаў з Казахстанам. У іх возьмуць удзел ракетныя войскі стратэгічнага прызначэньня (РВСП), баявая авіяцыя, звыш чатырох тысяч чалавек і каля 400 адзінак тэхнікі. Будуць адпрацоўвацца дзеяньні супраць дывэрсійных групаў і адбіваньне удараў высокадакладнай зброі.

Пра гэта паведаміла агенцтва РИА-Новости са спасылкай на прадстаўніка камандаваньня РВСП Расеі.

Днямі лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі заявіў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы», што Расея пасьля падзеяў ва Ўкраіне павінна зьвярнуць увагу на Казахстан, дзе, на яго думку, праяўляюцца антырасейскія настроі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, выступаючы 29 жніўня на моладзевым форуме «Селігер», у прыватнасьці, сказаў, што Казахстан створаны на тэрыторыі, на якой дзяржавы ніколі не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG