Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіная беларускамоўная школьніца Магілёва — бяз клясы


Ялінка Салаўёва разам з татам і мамай
Ялінка Салаўёва разам з татам і мамай

Адзінай у Магілёве школьніцы, якая чатыры гады адвучылася ў клясе зь беларускай мовай навучаньня, Ялінцы Салаўёвай сёньня прапанавалі вучыцца ў расейскамоўнай клясе.

Пра гэта заявіў бацька дзяўчынкі Зьміцер Салаўёў. Як ён кажа, адміністрацыя школы прапанавала, каб Ялінка вучылася разам зь іншымі дзецьмі, але ўзаеміны настаўнікаў зь ёй будуць на беларускай мове. Акрамя таго, у яе будуць і беларускамоўныя падручнікі.

«Мы пагадзіліся, каб Ялінка разам зь іншымі вучнямі была на ўроках, на якіх, на нашу думку, мова выкладаньня не настолькі для нас важная, напрыклад, на маляваньні альбо фізкультуры. Але што датычыць матэматыкі, фізыкі, то пазыцыя нашай сям’і прынцыповая — толькі беларуская мова. На гэта прадстаўніца адміністрацыя нам адказала, што трэба ствараць клясу. З гэтага я высноўваю, што беларускай клясай яны не займаліся наагул. Заявілі, што будуць думаць, як далей паступаць з намі, а потым паведамяць нам пра сваё рашэньне».

Напярэдадні навучальнага году, паводле бацькоў Ялінкі, пытаньняў з стварэньнем беларускай клясы не было. Сёньняшняя заява адміністрацыі стала нечаканай для Салаўёвых. Пакуль яны не гатовыя камэнтаваць сытуацыю, але заяўляюць, што будуць дамагацца беларускамоўнага навучаньня для сваёй дачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG