Каля 100 акрэдытаваных на менскі саміт журналістаў сабралі ў так званым «зьнешнім прэс-цэнтры» — не ў самім Палацы незалежнасьці, а ў будынку павільёна «Белэкспа».
Ім абяцалі арганізаваць відэатрансьляцыю адкрытай часткі перамоваў і брыфінгаў.
Але журналісты былі пазбаўленыя такой магчымасьці. Відэатрансьляцыя была недаступная, хоць у самім Палацы незалежнасьці яна ішла. Арганізатары прэс-цэнтру кажуць, што ня ведаюць прычынаў зрыву трансьляцыі і абяцаюць паправіць: «Мы працуем над гэтым».
Такім чынам, нармальна асьвятляць саміт могуць толькі тыя журналісты, якіх дапусьцілі ў сам Палац незалежнасьці.