ІЛ-96 прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна прызямліўся ў менскім аэрапорце а 14 гадзіне. Але яшчэ 20 хвілін Пуцін не выходзіў з самалёта.
У аэрапорце яго чакаў беларускі прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч.
У 14.20 Пуцін выйшаў з выйшаў з самалёта, коратка павітаўся з Мясьніковічам і сеў у аўтамабіль. Паводле пляну ў 14.10 ужо павінна была пачацца шматбаковая сустрэча ў Палацы незалежнасьці.
Прэзыдэнтаў Украіны і Казахстану, якія прыбылі паводле графіку, сустракаў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.