Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка ўзнагародзіў Надзею Саўчанка


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў лётчыцу Надзею Саўчанка ордэнам «За мужнасьць» III ступені.

«Надзея, мы не супакоімся, пакуль не вызвалім цябе», — напісаў Парашэнка ў сваім твітэры. Надзея Саўчанка ўдзельнічала ў Антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.

Пасьля таго, як яе ўзялі ў палон прарасейскія баевікі, яна апынулася на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, дзе супраць яе распачалі крымінальную справу. Адвакаты ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі плянуюць зьвяртаюць асаблівую ўвагу суду на тое, якім чынам іх падабаронная апынулася на расейскай тэрыторыі.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Саўчанку затрымалі за пераход мяжы пад выглядам уцекача. Сама яна ў інтэрвію тэлеканалу LifeNews назвала гэта хлусьнёй і заявіла, што яе скралі:

«Гэта было сапраўды выкраданьне. Спачатку яны мяне дапытвалі як сьведку, потым ужо як падазраваную. Дрэнна, што хлусяць. Ну скажыце шчыра: усё, узялі. Ня трэба гэтых баек пра тое, што я ўцякачка, што я зьбегла, ці яшчэ што-небудзь». «Я ня буду ўцякаць з Расеі, таму што я не вінаватая і мне няма чаго бегчы. Але тое, што, тут праходзяць гады майго жыцьця, бо тут дзень за пяць, а я тут мінімум на два месяцы, гэта, вядома, мяне нэрвуе», — прызналася лётчыца.

У абароны Надзеі Саўчанкі да сьледзтва шмат пытаньняў. Адвакат Марк Фейгін заявіў пра шматлікія парушэньні ў яе справе. «На наш погляд, яе выкралі, фактычна — перадалі з рук у рукі, з ваеннага палону ў Луганску на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Ня кажучы ўжо пра тое, што не зусім зразумелая юрыдычная законнасьць дзеяньняў, адсутнасьць магчымасьці зносін з консулам, узычэньня поўнага аб’ёму дакумэнтаў замежнай грамадзянцы на роднай мове ці з удзелам перакладчыка, пераклад усіх матэрыялаў, хадайніцтваў, якія былі ў справе. Гэтага зроблена не было», — кажа абаронца.

Іншы адвакат Саўчанкі Ільля Новікаў кажа, што праца сьледзтва не вытрымлівае ніякай крытыкі і абарона будзе дамагацца выкананьня ўсіх правоў сваёй падабароннай:

«Незаконная сама працэдура затрыманьня. У тым ліку й таму, што ёй не далі магчымасьці першапачаткова скарыстацца паслугамі адваката. Адвакат зьявіўся толькі на пяты дзень, пасьля таго як яна прыехала ў Расею».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG