Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Макарэвіч выступіць у Салігорску 29 жніўня


Андрэй Макарэвіч
Андрэй Макарэвіч

Расейскі музыка у складзе гурта «Машина времени» засьпявае перад работнікамі «Беларуськалія» з нагоды Дня шахцёра.

Пра гэта паведамляе "Электронны Салігорск".

Апошнім часам Андрэй Макарэвіч сутыкаецца з жорсткім перасьледам у Расеі за сваю прынцыповую пазыцыю па ўкраінскіх падзеях. За выступ перад дзецьмі ўкраінскіх уцекачоў на Данбасе, дэпутаты расейскай Госдумы прапанавалі пазбавіць музыку дзяржузнагародаў.

Раней Іосіф Кабзон, які асудзіў выступ Макарэвіча перад украінскімі ўцекачамі прапанаваў сьпеваку выступіць «перад шахтарамі Данбаса». Па меркаваньні Кабзона, які рашуча падтрымлівае дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, гэта давяло б, што Макарэвіч выступаў ва Ўкраіне «бескарысна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG