Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея гатовая абмежаваць пастаўкі прадуктаў зь Беларусі


Пра гэта агенцтву ІТАР-ТАСС заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт.

Паводле Данкверта, былі зафіксаваныя пастаўкі ў Расею партый яблык, пэрсікаў, сьліў, таматаў альбо без указаньня краіны паходжаньня, альбо з указаньнем дазволеных для імпарту Турэччыны, Сэрбіі, Македоніі і афрыканскіх краін. Аднак высьветлілася, што насамрэч прадукты паходзяць з Польшчы, Славеніі, Нідэрляндаў, Літвы і іншых краін Эўразьвязу.

Кіраўнік ведамства нагадаў, што ва ўмовах санкцый фітасанітарная сэртыфікацыя транзытных эўрапейскіх грузаў ляжыць на Беларусі.

«Калі мы будзем мець выяўленыя каранцінныя аб’екты, мы будзем уводзіць абмежаваньні на пастаўкі зь Беларусі», — паведаміў Данкверт.

У жніўні ў адказ на санкцыі з боку Эўразьвязу і ЗША Ўладзімер Пуцін абвясьціў пра забарону экспарту асноўных прадуктаў з краін Захаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG