Прэм’ер-міністр самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка выставіў Кіеву ўльтыматум — перамовы з украінскімі ўладамі пачнуцца толькі пасьля прызнаньня незалежнасьці ДНР.
Украінскія ўлады патрабуюць ад сэпаратыстаў скласьці зброю і забясьпечыць адкрыцьцё межаў. «Такога ня будзе ніколі і хай нават ня мараць», — адрэагаваў на патрабаваньні Кіева Захарчанка. Раней кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін, камэнтуючы вынікі чатырохбаковай сустрэчы па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, якая адбылася ў Бэрліне 17 жніўня, заявіў, што спыненьне агню ў Данбасе магчыма толькі пасьля ўсталяваньня кантролю над мяжой, забесьпячэньні працы назіральнікаў АБСЭ і вызваленьня закладнікаў. Антытэрарыстычная апэрацыя ў Данбасе працягваецца з красавіка.
Украіна прызнала групоўкі «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі і абвінаваціла Расею ў іх падтрымцы, пастаўцы зброі, цяжкай вайсковай тэхнікі і наёмнікаў.