Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч атрымаў нумар «Нашай нівы» з артыкулам на дзень народзінаў


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Палітвязьню Мікалаю Статкевічу ахоўнікі перадалі газэты, якія раней затрымалі па неназваных прычынах. У тым ліку да Статкевіча патрапіў нумар «Нашай нівы» з артыкулам на дзень народзінаў палітыка.

12 жніўня, калі Мікалаю Статкевічу споўнілася 58 год, аднадумцы зладзілі невялікі салют каля муроў магілёўскай турмы, дзе ужо трэці год прымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта.

«Што салют быў у ягоны гонар, Мікалай ведаў адразу. Гэтак працуе турэмная пошта», — паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч. З апошняя ліста Статкевіча Марына Адамовіч працытавала ягоны камэнтар да сытуацыі з расейскімі тэлеканаламі, якія ідуць па турэмным тэлевізары.

«У Магілёве пасьля пераводу на лічбавае тэлебачаньне дзейнічае сацыяльны пакет з 8 тэлеканалаў. Зь іх 5 расейскіх і два, скажам гэтак, актыўна прарасейскіх. І Мікалай зноў адзначае, што беларуская дзяржава фактычна плаціць іншая дзяржаве за тое, што тая абалваньвае і выхоўвае чужое насельніцтва ў патрэбным ёй духу. І задаецца пытаньнем, навошта гэта робіцца і пра якую незалежнасьць ў прынцыпу можна тады гаварыць».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зьняволеньня нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сваёй віны палітык не прызнае і адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG