Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахтары Салігорску патрабуюць палепшыць умовы працы і падвысіць заробак


Незалежны прафсаюз гарнякоў «Беларуськалія» зьбіраецца правесьці пікет, каб палершыць умовы працы шахцёраў. Акцыя заплянавана на 15 жніўня на салігорскім стадыёне «Будаўнік». Адпаведная заяву пададзеная ў мясцовы райвыканкам.

Незалежны прафсаюз гарнякоў «Беларуськалія» зьбіраецца правесьці пікет, каб палершыць умовы працы шахцёраў. Акцыя заплянавана на 15 жніўня на салігорскім стадыёне «Будаўнік». Адпаведная заяву пададзеная ў мясцовы райвыканкам.

Нягледзячы на тое, што асноўнай тэмай пікету будуць умовы працы гарнякоў на «Беларуськаліі», тэма заробкаў таксама актуальная — на прадпрыемстве не павышаюць аклады і стаўкі, высокія заробкі супрауоўнікаў «трымаюцца» за кошт прэмій, надбавак і даплатаў. Гэта непакоіць шахцёраў, бо тыя не адчуваюць стабільнасьці што да свайго фінансавага стану. «Вядома, пасьля крызісу, зьвязанага з „Уралкаліям“, заробкі на „Беларуськаліі“ падняліся. Цяпер сярэдні заробак перавышае 10 мільёнаў рублёў.

Аднак незадаволнасьць шахцёраў у тым, што ўжо доўгі час афіцыйна заробкі не павышаюцца, я маю на ўвазе тарыфы і аклады. Атрымліваецца, што каля 50% заробку выдаюцца ў выглядзе прэмій і даплат. Няма стабільнасьці.

Сёньня прэмія ёсьць, і заробак прыстойны, але ў наступным месяцы прэмію могуць ня даць і што тады рабіць? Шахцёры хочуць мець стабільны заробак. Калі ў прадпрыемства ёсьць прыбытак, то трэба падымаць аклады і тарыфы, а не перабівацца разовымі даплатамі», — кажа Мікола Зімін, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, транспартнікаў і будаўнікоў. Незалежны прафсаюз «Беларуськалію» ўвоходзіць у арганізацыю як перашасная суполка.

Паводле Міколы Зіміна, «Беларуськалій» больш не пакутуе на фінансавыя праблемы з разрывам стасункаў паміж беларускім вытворцам калійных угнаеньняў і расейскім «Уралкаліем».

«Працуе прадпрыемства, відаць, што ўсё ў яго ёсьць. Але праблемы, якія былі, асабліва не афішаваліся. Адпаведна, не афішуецца і тое, што праблемы зьніклі. „Беларуськалій“ працуе, заробак выплочвае, сытуацыя стабілізавалася. Скарачэньняў не было», — тлумачыць Мікола Зімін.

Сябры Незалежны прафсаюз гарнякоў «Беларуськалія» просяць дазволу на пікет, бо апроч пытаньня заробкаў, на прадпрыемстве востра паставіліся да зьменаў у раскладзе працы, якія былі зробленыя не на карысьць рабочых.

«Мы лічым, што парушаюцца некаторыя артыкулы Працоўнага кодэкса. Напрыклад, у рамонтным цэху працавалі 2 дні праз 4, а зараз яго пераводзяць на 2 дні праз 3. Шмат даводзіцца працаваць у начныя часы. Гэта ўсё адбіваецца на здароўі. Хоць традыцыйна на „Беларуськаліі“ даволі добрыя заробкі, але заўсёды былі праблемы з графікамі працы людзей. Я адпрацаваў 35 гадоў, пастаянна былі такія незадаволенасьці. Шмат лішніх зьменаў, нязручныя зьмены. Рабочым тлумачаць, што так эканамічна выгодней, а пра здароўе людзей ня думаюць», — сьцьвярджае кіраўнік Незалежнага беларускага прафсаюзу.

Як распавёў выданьню «Товарищ.online» намесьнік старшыні Незалежнага прафсаюзу гарнякоў «Белаоруськалію» Юры Захараў, пікет адбудзецца, толькі калі мясцовая выканаўчая ўлада дасьць на гэта дазвол. На парушэньне закону ў гэтым пляне прафсаюз ня пойдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG