Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пагражаюць заблякаваць сайт расейскай службы BBC


Рэсурс адмаўляецца выдаляць аўдыёінтэрв’ю з мастаком Арцёмам Лоскутавым, які заклікае на «Марш за фэдэралізацыю Сыбіры».

Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Известия».

Ужо прынамсі 17 расійскіх сродкаў масавай інфармацыі атрымалі папярэджаньне «Роскомнадзору» у сувязі з публікацыямі пра інтэрвію навасыбірскага мастака Арцёма Лоскутава наконт падрыхтоўкі так званага «Маршу за фэдэралізацыю Сыбіры».

Беларускі незалежны рэсурс Charter97 ужо двойчы атрымліваў папярэджаньні ад Роскамнагляду з патрабаваньнем выдаліць артыкулы пра «сыбірскую рэспубліку».

Заяўку на правядзеньне 17 жніўня такога маршу арганізатары падалі ў гарадзкую адміністрацыю Навасыбірску.

Напярэдадні інтэрнэт-партал Slon.ru выдаліў інтэрвію з Лоскутавым па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры Расеі. «Роскомнадзор» лічыць, што публікацыі ў некаторых расійскіх СМІ, сярод якіх «Паліт. Ру», Regnum, «Новы рэгіён», «Росбалт», зьмяшчаюць заклік да ўдзелу ў супрацьпраўных мерапрыемствах.

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зачынілі групу «Марш за фэдэралізацыю Сыбіры», але тым ня менш у інтэрнэце зьяўляюцца матэрыялы пра магчымасьць гэтай акцыі. У прыватнасьці, Вадзім Цюменцаў, адзін з грамадзкіх актывістаў Цюмені, каардынатар «этнаграфічнай партыі», тлумачыць у відэа на партале YouTube, чаму ён мае намер удзельнічаць у маршы за фэдэралізацыю Сыбіры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG