Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з народам Ізраілю адбылася ў Кіеве

Больш за сто чалавек прыйшлі на акцыю салідарнасьці з народам Ізраілю пад амбасадай гэтае дзяржавы ў Кіеве. У сваіх выступах арганізатары — грамадзянскія актывісты — падкрэсьлівалі, што такая акцыя цяпер вельмі актуальная: Ізраіль і Ўкраіна сталіся ахвярамі ня толькі атакі тэрарыстаў, але і інфармацыйнай агрэсіі. Хвілінай маўчаньня ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць жаўнераў, якія гінуць у барацьбе з тэрарызмам, а таксама мірных людзей — ахвяраў тэрору. Фота Паўло Зуб'юка.

XS
SM
MD
LG