Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька перадаў Лінкявічусу сьпіс кандыдатаў у неўязных


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Падчас сёньняшняй сустрэчы зь міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам, які 24–25 ліпеня знаходзіўся ў Менску з працоўным візытам, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перадаў кіраўніку літоўскага зьнешнепалітычнага ведамства так званы «беларускі сьпіс». У ім — імёны трынаццаці судзьдзяў і прадстаўнікоў сілавых структур, якія падчас сёлетняй кампаніі выбараў у мясцовыя органы ўлады парушалі правы і свабоды грамадзян.

«Так званыя чорныя сьпісы асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краін Эўразьвязу, складаюцца ў Брусэлі, — патлумачыў спадар Лябедзька ў размове з Радыё Свабода. — І час ад часу ўзьнікалі пытаньні: чаму туды ўключаны гэты чалавек, а іншага няма ў сьпісе. Таму мы вырашылі ствараць свой такі сьпіс, перадаваць яго ў Брусэль, і хай яны там прымаюць рашэньне.

Наш першы сьпіс датычыць Менску, Гародні і Магілёва. На мой погляд, у адносінах да гэтых людзей павінны быць ужытыя кропкавыя візавыя і фінансавыя абмежаваньні. Лічу, што гэта першы крок. За ім будуць і наступныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG