Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня выпусьціла ўкраінскую лётчыцу пад заклад (Відэа з суду)


Абарона 33-гадовай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі рыхтуе скаргу ў Эўрапейскі суд у правох чалавека, пасьля таго, як суд у Варонежы адмовіў жанчыне-афіцэру ў зьмене меры стрыманьня. Абарона прасіла выпусьціць грамадзянку Ўкраіны пад заклад 500 тыс.рублёў (амаль 17 тыс.даляраў).

«Сьледзтва не прадставіла зьвестак аб перасячэньні Саўчанкай добраахвотна расейскай мяжы. Суд адмовіў нам у скарзе на меру стрыманьня Надзеі Саўчанкі», — напісаў у «Твітэры» абаронца Марк Фейгін.

На думку абароны, суд таксама парушыў права жанчыны на азнаямленьне з матэрыяламі сьледзтва на роднай мове.

Саўчанку на разгляд скаргі ў суд не даставілі. Яна ўдзельнічала ў пасяджэньні па відэасувязі з СІЗА ў Варонежы. Акрамя Фейгіна ў судзе знаходзіўся другі адвакат лётчыцы Мікалай Полазаў, а таксама перакладчык з украінскай.

Саўчанка трапіла ў палон да сэпаратыстаў 17 чэрвеня. Праз тры тыдні жанчына нечакана «знайшлася» ў СІЗА Варонежу, дзе расейскі сьледчы камітэт прад’явіў ёй абвінавачваньні ў спрыяньні забойству расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына. Адвакат Фейгін лічыць арышт Саўчанкі выкраданьнем, у сувязі з чым суд над ёй, на ягоную думку, нельга праводзіць у Расеі.

Расейскі суд не адпусьціў з-пад варты лётчыцу Саўчанку
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:29 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG