Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узмацняе санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Эўразьвяз пашырае санкцыі ў дачыненьні да Масквы. У санкцыйны сьпіс трапілі яшчэ 15 грамадзянаў Расеі і Ўкраіны, а таксама дзевяць прадпрыемстваў і дзевяць арганізацый.

Эўрапейскі Зьвяз 24 ліпеня пашырыў санкцыі ў дачыненьні да РФ, пра гэта паведаміла агенцтва AFP. У санкцыйныя сьпісы трапілі яшчэ 15 грамадзян Расіі і Украіны, а таксама дзевяць прадпрыемстваў і дзевяць арганізацый. Рашэньне аб гэтым прынята прадстаўнікамі 28 дзяржаў-сяброў ЭЗ.

У выніку, адзначае агенцтва dpa, у санкцыйных сьпісах Эўразьвязу цяпер могуць апынуцца 87 чалавек. На прадпрыемствы і арганізацыі санкцыі ЭЗ распаўсюджваюцца ўпершыню. Пералічаныя фірмы і ўстановы пазбаўляюцца права займацца бізнэсам у краінах ЭЗ. Рашэньне аб увядзеньні эмбарга на продаж зброі Расеі прынята пакуль не было. Наступнае пасяджэньне прадстаўнікоў краін ЭЗ, на якім будзе разгледжана магчымасьць прыняцьця далейшых санкцый, адбудзецца ў наступны аўторак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG