Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Украіны на чале зь Яцанюком падаў у адстаўку


Арсені Яцанюк
Арсені Яцанюк

Арсені Яцанюк заявіў, што ў яго ёсьць два варыянты: альбо пачаць фармаваць новую кааліцыю з удзелам камуністаў і «Партыі рэгіёнаў», чаго ён рабіць ня будзе ні пры якіх абставінах, альбо падаць у адстаўку.

«Я заяўляю аб адстаўцы ў сувязі з распадам кааліцыі і блякаваньнем урадавых ініцыятываў», — сказаў Яцанюк.

Часовым выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Ўкраіны будзе Ўладзімір Гройсман, які займаў пасаду віцэ-прэм'ера ва ўрадзе Яцанюка.

Раней сьпікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў абвясьціў аб спыненьні дзейнасьці кааліцыі «Эўрапейскі выбар» пасьля выхаду зь яе парлямэнцкіх фракцый «УДАР» і «Свабода».

Лідэры фракцый Віталь Кавальчук і Алег Цягнібок заявілі, што іх рашэньне дазволіць прэзыдэнту Ўкраіны распусьціць парлямэнт і прызначыць датэрміновыя выбары.

Згодна з заканадаўствам, пасьля заявы прэм'ера, наконт адстаўкі ўраду павінна прагаласаваць Вярхоўная Рада. Толькі ў такім выпадку ўвесь урад разам з кіраўніком кабінэту міністраў ідуць у адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG