Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз замарожвае інвэстыцыі ў Крым


Эўрапейская рада ўпаўнаважвае Эўрапейскую камісію і Эўрапейскую службу зьнешніх дзеяньняў падрыхтаваць дадатковыя прапановы па абмежаваньні інвэстыцый у Крым і Сэвастопаль. Пра гэта гаворыцца ў высновах Эўрапейскай рады, якая адбылася 16 ліпеня ў Брусэлі.

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін Эўразьвязу, якія фармуюць Эўрапейскую раду, заклікалі таксама міжнародныя фінансавыя інстытуты ўстрымацца ад фінансаваньня любых праектаў, якія адкрыта ці прыхавана прызналі незаконны статус акупаванага Расеяй Крыму і Сэвастопалю.

Эўрапейская рада таксама даручыла Радзе замежных справаў ЭЗ падрыхтаваць да канца ліпеня першы сьпіс кампаній і асоб, у тым ліку і расейскіх, у дачыненьні да якіх будуць уведзеныя санкцыі. У сьпіс трапяць тыя, хто фінансава і матэрыяльна падтрымлівае дзеяньні супраць сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Увядзеньне санкцый супраць Расеі абвясьцілі і Злучаныя Штаты. Як паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША, санкцыі будуць тычыцца некалькіх вядучых расейскіх банкаў і энэргетычных кампаніяў.

Масква ўжо паабяцала адрэагаваць на санкцыі Вашынгтона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG