Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнік прытулку для бяздомных Аляксей Шчадроў сустрэнецца з папам Рымскім


Аляксей Шчадроў
Аляксей Шчадроў

Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў, які перасьледаваўся беларускімі ўладамі, накіраваўся з Горадні на сустрэчу з папам Рымскім Францішкам.

На аўтобусе ён даедзе да Варшавы, адкуль ужо самалётам паляціць у Рым, паведаміў сайту krynitsa.info гарадзенскі актывіст аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргей Верамеенка.

Беларускі каталік Аляксей Шчадроў, які арганізаваў у сябе на ўчастку ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных, запрошаны ў Ватыкан. Сакратарыят Сьвятога Пасаду зацікавіўся дзейнасьцю заснаванай Аляксеем суполкі Братоў-місіянэраў харызмы Маці Тэрэзы з Калькуты.

На сустрэчы з папам Аляксей плянуе ўзьняць тры пытаньні: пра рэгістрацыю прытулку як суполкі братоў-місіянэраў, пра магчымасьць кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты ды пра дапамогу ў арганізацыі прытулкаў, падобных шчучынскаму, па ўсім сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG