Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жан-Клёд Юнкер — новы прэм'ер Эўразьвязу


Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў на пасадзе старшыні Эўрапейскай Камісіі экс-прэм’ера Люксэмбургу Жан-Клёда Юнкера. Ягоную кандыдатуру падтрымалі дэпутаты двух найбуйнейшых фракцыяў — цэнтрысцкай Эўрапейскай народнай партыі і сацыял-дэмакраты.

Раней у аўторак прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран, які рэзка выступаў супраць кандыдатуры Юнкера, вылучыў на пасаду старшыні Эўракамісіі былога кіраўніка Палаты лордаў — лорда Хіла (Джонатан Хіл). Аднак кандыдатура Юнкера была яшчэ ў канцы чэрвеня падтрыманая 26-ю краінамі Эўразьвязу на саміце ў Бруселі. Супраць выступілі толькі Вялікая Брытанія і Вугоршчына.

У сераду лідэры Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі павінны вызначыць кандыдатуры на пасады кіраўніка Эўрапейскага Зьвязу і вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы.

Паўнамоцтвы цяперашніх кіраўнікоў Эўрапейскага Зьвязу завяршаюцца сёлета. 1 лістапада Юнкер зьменіць на пасадзе старшыню Эўракамісіі партугальца Жазэ Мануэля Барозу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG