Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Дзядок вучыць у турме арабскую мову і чакае вызваленьня


Мікола Дзядок
Мікола Дзядок

Жонка палітвязьня Мікалая Дзядка паведаміла карэспандэнту Свабоды апошнія турэмныя навіны свайго мужа, у прыватнасьці, што ён перанёс апэрацыю:

«Зноў яму вырвалі пазногаць — той самы, які вырывалі ўжо двойчы, але ён зноў як адрастае, то ўзьнікае запаленьне. Зараз ён спадзяецца, што ўжо яму 8 месяцаў сядзець засталося, таму гэта хіба што апошні раз. Бо амаль кожны год даводзіцца рабіць гэту апэрацыю. Што яшчэ? Просіць выслаць яму новы ангельска-расейскі слоўнік, бо ў яго занадта малы. Яшчэ ён там арабскую мову вывучаў, дасылала яму падручнік. Кажа, што вывучыў 200 словаў, але ня ведае, ці дакладна вымаўляе. Дык просіць даведацца, колькі будуць каштаваць курсы, ці зможа хадзіць. Карацей, ужо прыглядаецца да жыцьця на волі».

Актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка, як і Статкевіча, трымаюць у крытай магілёўскай турме як злоснага парушальніка рэжыму. Мікалай Дзядок не прызнае сваёй віны ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў, за што яго пакаралі на 4,5 гады зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG