Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская група «Хор Турэцкага» падчас Славянскага базару падтрымала Ўкраіну песьняй


архіўнае фота
архіўнае фота

Расейская група падчас канцэрту ў межах «Славянскага базара» у Віцебску выканала ўкраінскую «Пісню про рушник» і пажадала Ўкраіне роськвіту.

Пра гэта паведамляюць Народныя навіны Віцебска. Падчас выкананьня песьні сцэна была аформленая ў колеры нацыянальнага сьцягу Ўкраіны і ўзоры ўкраінскіх рушнікоў і вышыванак.

Кіраўнік «Хора Турэцкага» — Міхаіл Турэцкі — мае беларускія карані, але нарадзіўся ў Маскве. Бацькі Турэцкага паходзяць зь Беларусі.

Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю Славянскі базар у Віцебску адбудзецца 10 ліпеня. Сёлета ў праграме як звычайна ўдзельнічаюць дзясяткі зорак расейскай сцэны. Украінскія выканаўцы прадстаўленыя сьпявачкай Ірына Білык, сьпеваком Маціясам. Раней паведамлялася, што ў Віцебску адбудзецца канцэрт украінскага дуэта Патап і Насьця, але ў канчатковай праграме іх выступу няма.

Сёлета на Славянскім базары ня будзе і традыцыйнага ўдзельніка — пераможцы Эўрабачаньня-2014 аўстрыйскай сьпявачкі Канчыты Вурст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG