Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны дзень уцекачоў: 65 украінцаў папрасілі прытулку ў Беларусі


Уцекачы з Славянску
Уцекачы з Славянску

У студзені-траўні 2014 году 65 грамадзянаў Украіны зьвярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай надаць ім статус уцекача. Такую інфармацыю агучыў начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун.

У асноўным яны прыехалі з Данецкай і Луганскай абласьцей.

Сёлета ўкраінцы займаюць першае месца спасярод замежнікаў, якія хочуць застацца ў Беларусі.

Усяго ў 2014 годзе па статус уцекача зьвярнуліся 160 замежнікаў. Гэта на 40% болей, чым за гэткі ж леташні пэрыяд.

Некаторыя з прыезджых знаходзяцца ў цэнтрах часовага пражываньня.

«Мы стараемся па кожным грамадзяніне Ўкраіны, які да нас зьвярнуўся, знайсьці прававыя падставы для ўрэгуляваньня ягонага прававога статусу на тэрыторыі Беларусі. Калі ў яго ёсьць блізкія сваякі тут, ён можа атрымаць дазвол на пастаяннае пражываньне ў Беларусі. Калі ў яго ёсьць падставы для атрыманьня грамадзянства Беларусі, ён можа атрымаць адпаведнае хадайніцтва. Калі ніякіх іншых падстаў для ягонага знаходжаньня няма, то такі чалавек рэгіструецца, і прымаецца ягонае хадайніцтва аб прадстаўленьні статусу ўцекача», — патлумачыў працэдуру Аляксей Бягун.

На траціну павялічылася колькасьць украінцаў, якія прыяжджаць у Беларусь працаваць, а таксама атрымаць дазвол на пастаяннае пражываньне для ўзьяднаньня сям’і, паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG